Летапіс школы

Кожны горад, кожная вёска маюць сваю гісторыю. Ёсць яна і ў Вішнеўскай школы. Здавалася б, нічым не вызначальная школа, ці мала падобных у Беларусі. Між тым у 2015 годзе ёй споўнілася 240 гадоў! Хіба што Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, спаборнічае, хто старэй, з Вішнеўскай alma—mater.

А ўсе пачыналася так!...

Займаючыся агульнадзяржаўнымі справамі адукацыі, граф Іахім Храптовіч (1729-1812) не забываўся і аб сваіх падуладных. У 1775 годзе ў Вішневе па яго загаду пачала дейнічаць свецкая школа, падпарадкаваная Адукацыйнай Камісіі. Гэта была школа з павышанай праграмай, так званая павятовая, у якой 3 настаунікі выкладалі, між іншым, такія прадметы, як фізіка, рыторыка, геаметрыя.

Безымянный2 З тых скупых данных, што дайшлі да нас, вядома, што у 1782 годзе ў тутэйшай школе вучылася 86, а ў 1804-1805 гадах-48 вучняў. У 1789 годзе адзін з настаунікаў даў вучням трэцяга класа на публічныя экзамены наступную тэму: “Прыгонныя, якія стогнуць у няволі, хіба не з’яўляюцца яны таксама крыніцай няшчаця ў краіне? ” Зразумела, што такая крамольная для таго часу тэма не засталася не заўважанай кансерватыўна настроенымі ахоўнікамі парадку і ад настаўніка патрабавалі тлумачэнняў. Ён, як сведчаць пратаколы допыту, апраўдваўся тым, што на выбар такой тэмы яго натхіў прыклад самаго Храптовіча і Бжастоўскага, якія вызвалілі сваіх сялян ад асабістай залежнасці.” ( Разважанні з гісторыі асветы, т. 4, с. 11) .

 У 1864 годзе адначасова з будаўніцтвам мураванай праваслаўнай царквы, арганізавалася і царкоўна-прыходская школа, якая з часам была перайменавана ў народнае вучылішча. Школа размяшчалася ў двух асобных будынках, у адным з якіх вучыліся хлопчыкі, а ў другім – дзяўчынкі. У 1885 годзе ў Вішнеўскім народным вучылішчы выхоўвалася 92  вучні. Аб існаванні народнага вучылішча сведчыць надпіс на іконе Казанскай Божай Маці “Учителю Вишневского  Народного Училища Петру   Игнатьевичу   Осиповичу   в  день 25- летия Его службы в Вишневском Народном Училище. 10 октября 1869-1894 от сослуживцев священника Н. Пешковского и ксендза Т. Адамовича, Почитателей и Учеников”. Гэта ікона захоўваецца у сям’і Іванкевічаў, патомных настаўнікаў.

Пётр Ігнатавіч Асіповіч (1848-1914 г.н.) быў адным з настаўнікаў гэтай навучальнай Безымянный3установы.

У дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы малады настаўнік Пётр Асіповіч пераступіў парог Вішнеўскага народнага вучылішча з тым, каб верай і праўдай служыць Айчыне, цару і сваім вучням. Гэта было 1 кастрычніка (па старым стылі) 1869 года. 25 гадоў было аддадзена няпростай працы. Настаўнік быў прыкладным бацькам, сем'янінам і проста прыстойным чалавекам. Насіў высокае званне патомны Ганаровы Грамадзянін.

Як чыноўнік, як дзяржаўны служачы быў узнагароджаны сярэбраным медалём «За стараннасць» (на адным баку – выява цара Мікалая II, на другім – лаўровая галінка і надпіс «За стараннасць»). Гэтая медаль захавалася да нашага часу. А калегі, прыхільнікі і вучні паднеслі настаўніку дароўны абраз Казанскай Божай Маці.

Безымянный4  Безымянный5

Гэтая імянная Адзігітрыя захавалася ў радавым доме, засцерагае яго і дапамагае. Святкаванне Казанскай іконы па царкоўнаму календару прыпадае на 21 ліпеня. Як раз у гэты дзень у 2001 годзе прапраўнучка Пятра Ігнатавіча Алена здавала ўступны экзамен у педуніверсітэт, атрымала ацэнку «выдатна» і стала студэнткай. Нашчадкі лічаць, што ў гэтым выпадку Берагіня зноў дапамагла. Менавіта гэтая ікона благаслаўляла ўсе наступныя пакаленні роду Асіповічаў: абавязкова хто-небудзь ды працягваў настаўніцкую традыцыю.

 

У 1881 годзе ў Вішневе нарадзілася Уладзіслава Францаўна Станкевіч, жонка Янкі Купалы. tild3932-3262-4561-a634-373839363764___064948

З даўнейшых успамінаў Я.Руткоўскай, жыхаркі в. Агародчыкі Вішнеускага сельскага Савета: ,,Уладзя (Уладзіслава Францаўна  Луцэвіч ) расла дзяўчынкай ветлівай і разумнай. Атрымала экстэрнам у Вільні сярэднюю адукацыю і некаторы час працавала выкладчыцай у Вішнеўскім народным вучылішчы. Пасля яго закрыцця стала працаваць у Вільні”.

 

 

30103

 

 

У гэты час у Вішневе праводзіла сваё дзяцінства знакамітая беларуская паэтэса канстанцыя Буйло. Нарадзілася яна ў сям’і ляснога аб’ездніка. Будучая паэтэса была вельмі зачаравана гэтым цудоўным кутком беларускай зямлі і ўспамінала аб ім ўсё жыццё. Калі стала паэтэсай, напісала верш “Люблю…”, які пазней быў пакладзены на музыку і стаў гімнам Вішнеўскай школы. А сама школа стала насіць імя Канстанцыі Буйло. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Таксама ў Вішневе існавала і другая школа пры яўрэйскай бажніцы – рэлігійнае вучылішча для дзяцей яўрэйскай часткі насельніцтва мястэчка (ешыбож).

           З успамінаў Давідовіч Соф’і Антонаўны, 1908 года нараджэння, жыхаркі вёскі Жукаўшчына Вішнеўскага сельскага савета: “Вярнуўшыся з эвакуацыі, людзі не пазналі Вішнева, амаль уся вёска была спалена, а зямля здратавана дротам. Але драўляны будынак ,,рускай” школы цудам уцалеў. Яна пачала працаваць у 1920 годзе.  Дырэктар, ён і адзіны настаўнік, Зара Сымон хадзіў па хатах і ўгаварваў бацькоў аддаць дзяцей вучыцца, а таксама дапамагчы абсталяваць і адрамантаваць будынак школы. У класе былі дзеці ўсіх узростаў, дзяўчынкі і хлопчыкі вучыліся разам. З часам   пачалі прыязжаць і другія настаўнікі. Школа стала сямігодкай. Але сямігадовая адукацыя была неабавязковай для кожнага. Я закончыла шэсць класаў.”

      З успамінаў Базык (Юргілевіч) Марыі, 1910 года нараджэння: ,,З часам школа павялічвалася, ёй у адным будынку было цесна, дадаткова для пачатковых класаў сталі арандаваць памяшканне ў Страчынскіх, якое знаходзілася на вуліцы Школьнай. Тут праз некалькі дамоў была яўрэйская школа, недалёка ад яўрэйскіх бажніц. Вывучалі такія прадметы, як закон божы, літаратуру, мову польскую і замежную (нямецкую ці французскую), геаметрыю, арыфметыку, гісторыю, геаграфію, спевы і іншыя. Усе прадметы вывучалі на польскай мове. Кожны вучань павінен быў навучыцца іграць на якім-небудзь інструменце. Са мной у адным класе вучыўся Пятро Іванавіч Бітэль. Ён у1929 годзе, пасля заканчэння сямігодкі, паступіў вучыцца далей у семінарыю ў Баруны.”

Петр Іванавіч Бітэль (1912-1991) – паэт, перакладчык, краязнаўца. Ён выкладаў у Вішнеўскай школе беларускую мову і літаратуру, нямецкую мову, маляванне.

Пётр Іванавіч вельмі любіў родныя мясціны і прысвяціў ім шмат сваіх твораў. Адно з іх – верш "Мястэчка".petr-bitel1

    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Безымянный8З успамінаў Закс Зінаіды Міхайлаўны, 1910 года нараджэння, былой настаўніцы хіміі Вішнеўскай школы:

“Пасля заканчэння Гомельскага педінтытута ў 1940 годзе, я была накіравана ў Валожын, дзе ў РАНА мяне размеркавалі дырэктарам школы ў Вішнева. Школа знаходзілася ў вёсцы Зафінова ў новым прасторным памяшканні, якое толькі што пабудавалі. Завучам быў Іванкевіч Міхаіл Данілавіч, зяць Пятра Ігнатавіча Асіповіча. Безымянный9

Школа была разгортываючая 8-годка. Навучанне вялося на роднай мове. Дзяцей было шмат, 17 камплектаў-класаў. Але вучыцца давялося мала. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. “ 

     З ўспамінаў Соф’і Францаўны Часноўскай: “У час вайны дзеці таксама вучыліся, толькі ў старэйшых класах болей адводзілася вывучэнню нямецкай мовы, а ў малодшых вучылі лацінскі шрыфт, на якім пісалі беларускія словы. Але часта ў школе заняткі адмяняліся з-за баявых дзеянняў і холаду”.

      Новы будынак школы згарэў пры адступленні фашысцкіх захопнікаў. У пасляваенныя гады школа ўціснулася ў некалькі ўцалеўшых, наспех прыстасаваных пад класныя пакоі будынкаў, цесных, халодных, змрочных. У складаны гэты час (1944-1946 г.г.) дырэктарам школы працаваў  Косцін Іван Рыгоравіч.  Заняткі прыходзілася праводзіць у дзве, а то і ў тры змены.

 

 

Безымянный10

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У 1946-1952 г .г. школу ўзначальваў Гурчанка Дзмітрый Іванавіч, былы франтавік, які

 таксама прынёс нямала карысці ў ўзаўленні адукацыйнага працэсу.  

Безымянный11

І вось у хуткім часе школа ператварылася з сямігодкі ў сярэднюю і ў 1953 годзе зрабіла першы выпуск.

З успамінаў Марыі Іванаўны Маляйковіч, 1922 года нараджэння, былой настаўніцы:

“З 15 снежня 1945 года я пачала працаваць настаўніцай  пачатковых класаў у Вішнеўскай сямігадовай школе. Школа размяшчалася ў трох будынках. Пачатковыя класы ў памяшканні былога клуба на Віленскай вуліцы і на Школьнай у хаце Страчынскіх, а старэйшыя класы знаходзіліся ў  будынку арандатара Корзуна на цяперашнім школьным двары. У маім класе было 30 дзяцей. Усё абсталяванне класа – гэта сталы і лаўкі, зробленныя з дошак. Не хапала падручнікаў, сшыткаў, вучыліся пры лямпах. Каб было цёпла, палілі печкі. У 1950 годзе школа стала дзесяцігадовай. Але сярэдняя адукацыя яшчэ была не абавязковай. Той, хто хацеў вучыцца ў 8,9,10 класах, павінен  быў плаціць па 150 рублёў у год. Жадаючых было шмат. Прыходзілі вучыцца  з Адамоўскага і Багданаўскага  сельскіх саветаў. Для дзяцей з аддалённых вёсак быў адкрыты інтэрнат”.

У 1952-1959 г.г.  дырэктарам школы працаваў Касцючэнка Аляксандр Адамавіч.

 

     Безымянный12Іван Абрамавіч Абрамаў, былы настаўнік і дырэктар школы, успамінае: ,,Я прыехаў у Вішнеўскую школу ў лістападзе 1959 года. Дагэтуль я працаваў дырэктарам Лінкаўской сямігадовай школы. Размяшчалася Вішнеўская школа ў трох старых будынках. Будынкі былі прыстасаваны пасля вайны і ніяк не адпавядалі тым патрабаванням, якія прад’яўляюцца да школьнага памяшкання. Займаліся ў дзве змены і адну вячэрнюю змену.

      Адразу ж пасля прыёмкі школы, я паставіў пытанне аб будаўніцтве школьнага будынку. У 1961 годзе пачалося будаўніцтва і скончылася ў 1964 годзе.

       Пабудавана новае памяшканне на 380 месц у адну змену. Завезена было новае  абсталяванне. Школа пачала займацца ў паўтары змены. У школе быў арганізаваны  музычны клас, у якім займаліся 12 хлопчыкаў і дзяўчынак  па класу фартэп’яна. Заняткі праводзілі выкладчыкі  Валожынскай  музычнай школы.

        Быў арганізаваны клас кройкі і пашыву. У ім займаліся дзяўчынкі. У школе была адкрыта сталовая па 40 пасадачных месц. Завезена  ўсё  кухоннае абсталяванне і абсталяванне  для зала.”    

У 1964 годзе Вішнеўская сярэдняя школа атрымала прыгожы  мураваны будынак, у якім створаны ўсе ўмовы для плённай працы вучняў. Безымянный13 Іван Вікенцьевіч Часноўскі, дырэктар Вішнеўскай сярэдняй школы:

 ”У гэтым годзе ў 40-вы раз школа ўручыла сваім выхаванцам атэстаты аб сярэдняй адукацыі, даўшы пуцёўкі ў светлае жыццё, каля 2000 чалавекам, з іх 95 медалістам. У навучальным годзе вучыцца 205 вучняў. У школе створаны ўсе ўмовы для вучобы. Школа забяспечана падручнікамі, нагляднымі дапаможнікамі, сродкамі навучання. Ёсць кінаапаратура, тэлевізары, магнітафоны і іншае. Тут і камп’ютарны клас і прасторная спартыўная зала і актавая, багатая бібліятэка, кабінеты, майстэрні для працоўнага навучання. Для вучняў з навакольных аддалённых вёсак ёсць інтэрнат. Працуе школьная сталовая”.

 

У 1969-1981 г.г. дырэктарам школы працаваў Шаўлюк Віктар Язэпавіч.

         Многія з нашых выпускнікоў закончылі вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы і працуюць у розных галінах гаспадаркі і культуры. Сярод былых вучняў ёсть настаўнікі, афіцэры, медыкі, інжынеры, рабочыя і калгаснікі. Ёсть выкладчыкі вышэйшых устаноў. Тут працаваў Пятро Іванавіч Бітэль, знакаміты беларускі паэт. Паэт Хведар Чэрня закончыў нашу сярэднюю школу. У 1989 годзе нашай школе прысвоена імя Канстанцыі Буйло.

 

 

Працавалі дырэктарамі школы:

З 1920-1940  г.г. – Зара Сымон;

З 1940-1941 г.г. – Закс Зінаіда Міхайлаўна;

З 1944-1946 г.г. – Косцін Іван Рыгоравіч;

З 1946-1952 г.г. – Гурчанка Дзмітрый Іванавіч.

з 1952-1959 г.г. – Касцючэнка Аляксандр Адамавіч;

з 1959-1965 г.г. – Абрамаў Іван Абрамавіч

з 1965-1969 г.г. – Часноўскі Іван Вікенцьевіч

з 1969-1981 г.г. – Шаўлюк Віктар Язэпавіч;

з 1981-2001 г.г. - Часноўскі Іван Вікенцьевіч;

з 2001 г. – Клімкова Ала Віктараўна.

 

 

Ещё в этом разделе