21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020
Увесь  свет 21 лютага адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Наша родная мова - беларуская.

У нашай школе гэты дзень адзначылі святам-вячоркамі «Жыве ў вяках беларускае слова».

Сцэна была аформлена ў стылі "Вясковая хатка". Гаспадар і Гаспадыня шчыра віталі гасцей і запрашалі паказаць свае таленты. Госці чыталі прыгожыя вершы, спявалі песні, загадвалі загадкі, тлумачылі народныя мудрасці, танцавалі і ладзілі карагоды.

Жывое беларускае слова гучала вельмі прыгожа, мілагучна, шчыра.