Режим работы

РЭЖЫМ РАБОТЫ

дзяржаўнай установы адукацыі

“Вішнеўская  сярэдняя школа Валожынскага раёна”

2023/2024 навучальны год

 

 Адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з устаноўленнымі Кодексам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

 У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі працуе 10 класаў-камплектаў ( I- IX, XI клас) і адна рознаўзроставая група дашкольнікаў

 Вучэбныя заняткі ў 2023/2024 навучальным годзе для вучняў  I – XI класаў ажыццяўляюцца з  1 верасня 2023 па 31 мая 2024 года.

 Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня, у які ўваходзіць 5-дзённы вучэбны тыдзень. У шосты школьны дзень праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая,  спартыўна - масавая і іншая выхаваўчая работа.

У школе ў рэжыме пяцідзённага тыдня працуе ГПД для  25 вучняў I-V класаў

Пачатак вучэбных заняткаў у 09.00 гадзін.

Пры арганізацыі вучэбных заняткаў прадугледжаны перапынкі паміж імі працягласцю  10 хвілін.

Пасля 2-га, 4-га і 5-га ўрока перапынак – 15 хвілін.

Перад семым  вучэбным заняткам прадугледжаны перапынак працягласцю 20 хвілін.

 

09.00 – 15.40– праводзяцца вучэбныя заняткі

12.00 – 18.00 – работа ГПД

12.55 – 15.40 –факультатыўны язаняткі

Рэжым работы дзіцячага сада 7.30-18.00 гадзін

 

 У 6-ы школьны дзень:

     9.00- 13.00 – Працоўнае навучанне  (XI клас) на базе ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы ліцей  г. Воложина           ».

10.00- 14.00 – работа аб'яднанняў па інтарэсах (згодна графіку)