Задачи и функции

Мэта і задачы дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі

“Вішнеўская сярэдняя школа Валожынскага раёна” на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі праз павышэнне якасці адукацыі і рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу, удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагога.

Задачы:

  • актывізаваць работу па павышэнні якасці адукацыі шляхам удасканалення прафесійнага майстэрства і кампетэнтнасці педагога;
  • удасканальваць сістэму прафарыентацыйнай работы праз сістэму вучэбных, факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў;
  • выхаванне першых крокаў патрыятызму і грамадзянскасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз гульнявую дзейнасць

  • фарміраваць  здароўезберагаючае асяроддзе  праз прапаганду здаровага ладу жыцця, спорт, прафілактыку супрацьпраўных паводзін, пошук новых падыходаў да развіцця паспяховага партнёрства з сям’ёй;
  • развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючага асяроддзе праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.