Тыдзень філалогіі

22.02.2020
З 17 па 21 лютага ў нашай школе адбыўся тыдзень філалогіі (беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры).

Гэты тыдзень быў насычаны цікавымі для вучняў і настаўнікаў мерапрыемствамі: віктарыны («Што я ведаю пра Чэхава?»,  «Сын з слаўнага горада Полацка»), інтэлектуальныя гульні («Мир русского языка», «Своя игра»), конкурс-агляд «Лепшы сшытак», агульнашкольны слоўнікавы дыктант ”Я самы граматны”, конкурс чытальнікаў «Жывая класіка», прадметны конкурс «Буслік», свята-вячоркі «Жыве ў вяках беларускае слова» да Міжнароднага дня роднай мовы.

Усе вучні школы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах і на закрыцці тыдня  былі заахвочаны дыпломамі, падзякамі, добрай адзнакай і салодкімі прызамі.