Віншуем з юбілеем!

29.11.2023
29 лістапада свой 85-гадовы юбілей адзначыла педагог-ветэран Жвірко Яніна Аляксандраўна. Павіншаваць былую калегу прыйшлі  члены прафкама ППА ДУА "Вішнеўская сярэдняя школа Валожынскага раёна", былыя калегі і вучні, якія вельмі захапляліся ўрокамі гісторыі, што выкладала Яніна Аляксандраўна. Разам успомнілі  школьныя гады, вучняў і самыя цікавыя падзеі з жыцця.
Свае падарункі  падрыхтавала і надвор'е! Настаўнікі разам з вучнямі аказалі дапамогу ва ўборцы снегу на тэрыторыі двара шаноўнай імянінніцы".
attachment (15)